Члены профсоюзов играли в волейбол

Пераходны кубак раёна па валейболе ў спаборніцтвах сярод жаночых каманд на гэты раз атрымалі спартсменкі са зборнай каманды Сектара па спорце і турызме і Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. У турніры, які праходзіў па кругавой сістэме, валейбалісткі-пераможцы выйгравалі ва ўсіх сустрэчах з сапернікамі.

Толькі адну ігру прайгралі дзяўчаты з Парплішчанскай СШ, і  ў выніку сталі сярэбранымі прызёрамі. На трэцім месцы зборная Бягомльскага дзіцячага сада і Бягомльскай СШ імя. С.С. Манковіча. З гэтых жа каманд былі ўзнагароджаны лепшыя гульцы спаборніцтва: Валянціна Гапанёнак і Марына Мядзведзева.