Накануне Дня женщин поздравления принимали ветераны

Напярэдадні Дня жанчын прад­стаўнікі шэрагу раённых грамадскіх арганізацый наведалі жанчын-ветэ­ранаў у розных населеных пунктах раёна.

Віншаванні, пажаданні і, канечне ж, падарункі заслужаныя людзі пры­малі ад раённага Савета ветэранаў, раённага аб’яднання прафсаюзаў, РК ГА “БРСМ” і раённай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз жанчын”. Былі рады гасцям удзельніца Вялікай Ай­чыннай вайны Кацярына Цімафееўна Лакуцэвіч з Сітцаў, работнік участ­ка прыфрантавой чыгуначнай даро­гі “Крулеўшчына” Таццяна Іванаўна Сялянік, якая зараз жыве ў Ліпаўках. У Бягомлі дэлегацыю сустракалі ўд­зельніца Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Іванаўна Разанава і тылавік Лідзія Васільеўна Юхнавец. У вёсцы Чарніца-2 віншаванні прымала ўд­зельніца Вялікай Айчыннай вайны, пра якую не раз пісала наша газета, былая разведчыца партызанскай брыгады імя Леніна Людміла Іванаўна Васюковіч.